Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кореличчане говорят о важности республиканского субботника

10.04.2025
Кореличчане говорят о важности республиканского субботника
 Вясна — пара года, калі прырода прачынаецца пасля зімовай спячкі, аднаўляецца і прыгажэе. Традыцыйна вясной праходзяць суботнікі, калі ўсе зацікаўленыя выходзяць на грамадска-карысную працу, талакой наводзяць парадак на тэрыторыі прадпрыемстваў, сквераў, паркаў, робяць свой населены пункт больш чыстым і прыгожым. Традыцыя суботніка ў Беларусі цягнецца з 1919 года. У гэтым годзе ў Віцебску бясплатна папрацаваць выйшлі больш за 500 рабочых. У 1920 годзе падобнае мерапрыемства прайшло ў Мінску.

12 красавіка ў Беларусі адбудзецца першы ў гэтым годзе рэспубліканскі суботнік. Мы пацікавіліся ў карэліччан, чаму важна прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.

Ася АНДРЭЙЧЫК, сакратар прыёмнай кіраўніка КСУП “Малюшычы”, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства:

— Суботнік — цудоўная традыцыя, якую нам удалося захаваць. Нельга адмаўляцца ад таго, каб быць карысным, калі твая работа прыносіць вынік. Важна, што гэты дзень аб’ядноўвае работнікаў прадпрыемства, усе як адзін шчыруюць на карысць нашай малой Радзімы. Гэта ўмацоўвае калектыўны дух, дае магчымасць зрабіць нашы населеныя пункты і працоўныя месцы больш камфортнымі для жыцця і працы. Больш за тое, суботнікі фарміруюць у людзей адказнае стаўленне да месца, дзе яны жывуць або працуюць. Калі кожны асабіста ўдзельнічае ва ўборцы тэрыторыі, ён пачынае больш шанаваць чысціню і парадак, імкнецца падтрымліваць іх. На рэспубліканскім суботніку работнікі нашага сельгаспрадпрыемства будуць працаваць каля помніка землякам у в. Вялікія Тупалы Малюшыцкага сельсавета і Брацкай магілы Савецкіх воінаў і партызанаў у агр. Малюшычы. Таксама будуць весціся работы па спілоўванні драўняна-хмызняковай расліннасці ў в. Даўгінава, а на мехмайстэрнях у Малюшычах будуць чысціць і фарбаваць плот. Работы хопіць усім! Разам мы зможам зрабіць наш раён і нашу краіну лепшай.

Вікторыя КАЗЛОЎСКАЯ, бухгалтар СВК “Маяк-Заполле”, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаскааператыва:

— Суботнік — гэта не проста ўборка, а сапраўднае свята! Калі мы разам бяромся за венікі і граблі, то не толькі чысцім тэрыторыю ад смецця, але і выхоўваем у сабе культуру беражлівых адносін да родных мясцін. Такія мерапрыемствы аб'ядноўваюць людзей, вучаць клапаціцца аб навакольным асяроддзі і робяць нашы вуліцы і працоўныя месцы больш камфортнымі. Важна памятаць: чысціня пачынаецца з кожнага з нас! Падчас суботнікаў робіцца шмат добрых і карысных спраў. Падчас раённага суботніка, які праходзіў 29 сакавіка, мы займаліся добраўпарадкаваннем дарогі да могілак у в. Тударава Красненскага сельсавета і фарбавалі электрычныя слупы на нашых палетках. На рэспубліканскім суботніку плануем працаваць кожны на сваім месцы: на мехмайстэрнях, фермах, у кабінетах і каля адміністратыўнага будынка.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2025.