Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличах состоялась премьера фильма “Обитель святой Евфросинии”

21.02.2025
В Кореличах состоялась премьера фильма “Обитель святой Евфросинии”
 20 лютага ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры  прадэманстраваны дакументальны фільм "Обитель святой Евфросинии". Яго прэм'ера сабрала ў актавай зале ўстановы культуры прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна.

Кінастужка створана да 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра і знята кінарэжысёрам Уладзімірам Луцкім на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Гэта аповед пра адну са старэйшых абіцеляў Беларусі, чыя гісторыя непарыўна звязана з жыццём нябеснай заступніцы беларускай зямлі — Прападобнай Еўфрасінняй Полацкай.


Вось якія звесткі існуюць пра Еўфрасінню Полацкую: пасля дасягнення паўналецця (12 гадоў) пайшла ў манастыр, затым пасялілася ў келлі полацкага Сафіеўскага сабора, дзе перапісвала святыя кнігі. Вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць. Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала пад Полацкам жаночы і мужчынскі манастыры. Па яе заказе Лазар Богша зрабіў крыж Еўфрасінні Полацкай.
"Обитель" у перакладзе на беларускую мову азначае мясціна, манастыр, абіцель, прыстанак. Усе вызначэнні па-свойму важныя, што да апошняга, менавіта ў гэтым святым месцы чалавек можа знайсці прыстанак, а душа  адпачыць.  Не ў кожнага ёсць магчымасць ажыццявіць гэта, фільм зможа дапамагчы зрабіць завочнае падарожжа ў святыя мясціны. У гледача з'явіцца магчымасць там пабыць, падумаць і пераасэнсаваць сваё жыццё. І, магчыма, штосьці ў ім можна змяніць да лепшага.

Ігар ПІРОГ,
благачынны цэркваў Карэліцкай акругі, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы:
— Гэты фільм для нас усіх. У ім цікава і пазнавальна расказана пра гісторыю Свята-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра, уклад яго жыцця, розныя паслушанні і жыццёвыя гісторыі людзей, якія служаць у ім. Спадзяюся, што фільм пакінуў цёплыя ўражанні і глыбокі след у душы кожнага гледача.

Галіна ЛАГУТА,
кіраўнік гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна:
— Калі прыходзіш у царкву ці манастыр — становішся  быццам іншым: больш чыстым, адкрытым, міласэрным і хочацца тварыць добрыя справы. Пасля прагляду кінастужкі міжволі задумаешся аб чалавечых каштоўнасцях, і гэта робяць з табою ўсяго некалькі дзясяткаў хвілін для прагляду сеанса. Трэба імкнуцца глядзець такога накірунку фільмы, каб глыбей пазнаваць сваю душу.

Таццяна ЧАРТКО,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту
ЦСАН Карэліцкага раёна:
— Гэты фільм — свайго роду духоўныя ўрокі. Не кожны дзень здараецца паглядзець кінастужку такога накірунку. І калі выпала такая  магчымасць — значыць пашанцавала зазірнуць у жыціе святых, якое для многіх было нязведаным. Магчыма, у кагосьці з'явіцца шанс нешта памяняць у сваім.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2025.