Главная / Новости / Новости района
27.02.2025

1 марта в Кореличах состоится праздник "Масленица"

 Паважаныя карэліччане і госці нашага раёна!

Запрашаем вас на свята "Карэліцкая Масленіца", якое адбудзецца 1 сакавіка з 12.00 да 14.30 у летнім амфітэатры гарпарку г.п. Карэлічы.

Вас чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне “У гасцях у Масленіцы”, масленічныя гульні і забавы, тэматычныя лакацыі “Масленічны тыдзень”, выстава-продаж майстроў народнай творчасці, гандлёвыя рады. Кульмінацыяй свята стане спальванне пудзіла Масленіцы.

Прыходзьце ўсёй сям’ёй!