Главная / Новости / Новости района
26.04.2025

Республиканская молодежная ярмарка вакансий: новые возможности для школьников Кореличчины

 

25 красавіка  Карэліцкі  маладзёжны  цэнтр культуры ператварыўся ў цэнтр магчымасцяў для моладзі: тут разгарнуўся кірмаш вакансій, закліканы дапамагчы падлеткам знайсці падпрацоўку ў вольны ад вучобы час. Школьнікі з цікавасцю вывучалі прапановы ад розных прадпрыемстваў і арганізацый, з надзеяй знайсці месца, дзе можна будзе зарабіць кішэнныя грошы і атрымаць першы працоўны вопыт.

На сустрэчы прысутнічалі  начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Карэліцкага райвыканкама Вольга Лазарэвіч, першы сакратар Карэліцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык, прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў.
З прывітальным словам да юнакоў і дзяўчат звярнулася Іна Богуш.

– Сённяшні кірмаш вакансій  – гэта выдатная магчымасць не толькі знайсці працу на лета, але і зрабіць важны крок у дарослае жыццё. Лета – гэта час адпачынку, але і час, калі вы можаце атрымаць каштоўны вопыт, зарабіць свае першыя грошы і, што асабліва важна, навучыцца іх шанаваць.

Прадстаўнікі працадаўцаў падрабязна расказалі пра сваю дзейнасць і адказалі на пытанні навучэнцаў. Гэта дало магчымасць маладым людзям не толькі разгледзець варыянты працы на лета, але і лепш арыентавацца і зразумець, якія спецыяльнасці сёння запатрабаваныя, і якія навыкі патрэбныя для паспяховага працаўладкавання.

Як адзначаюць арганізатары мерапрыемства, спецыялісты  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта,   маладзёжны кірмаш вакансій – гэта  папулярызацыя часовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час, аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні на пастаянную ці часовую работу, магчымасць не толькі азнаёміцца з вакансіямі, але і задаць пытанні прадстаўнікам патэнцыяльных наймальнікаў, атрымаць інфармацыю аб умовах працы, рэжыме работы і памеры заработнай платы.

Начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці Вольга Лазарэвіч расказала пра спецыфіку працаўладкавання маладых людзей, якія дакументы неабходныя, а таксама пазнаёміла дзяцей з лічбавым рэсурсам па прафесійнай арыентацыі "Крок у прафесію" на рэспубліканскім партале службы занятасці.

– Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для маладых людзей пазнаёміцца з прапановамі патэнцыйных працадаўцаў і вызначыцца з летняй падпрацоўкай або нават з будучай прафесіяй, – адзначыла дзесяцікласніца ДУА “Райцаўская сярэдняя школа імя У.А. Галавача” Кацярына Сташчанюк.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара