Главная / Новости / Новости района
27.05.2025

ЦЕНТРАЛИЗОВАННЫЙ ЭКЗАМЕН СДАН – ВЫПУСКНИКИ КОРЕЛИЧЧИНЫ ПОДЕЛИЛИСЬ ВПЕЧАТЛЕНИЯМИ

Сёння  выпускнікі 11-класаў  здалі свой першы ЦЭ. Дарэчы, прадмет іспыту яны выбіралі самі. Першыя выпускнікі пачалі выходзіць  з аўдыторыі для здачы крыху больш як праз гадзіну пасля пачатку выпрабавання. Хтосьці трымаўся да апошняга. “Ці так страшны ЦЭ” і ці “Пад’ёмнымі аказаліся заданні”? –  на ўсе пытанні карэспандэнту  “Полымя” расказалі выпускнікі. 
А вось   і тыя, хто ўжо «адстраляўся». Дзеці, калі так можна назваць высокіх і прыгожых хлопцаў і дзяўчат, былі шчаслівыя, што першы ЦЭ здадзены. Хтосьці жыва абмяркоўваў пытанні, якія яму трапіліся, з педагогам і, відавочна,  быў задаволены сваім вынікам, а хтосьці наракаў, што нешта не давучыў…
Лёгка даўся ЦЭ па біялогіі  выпускніку СШ № 1 г.п. Карэлічы Платону Комару, які  марыць стацьстудэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры:

– Я заўсёды прытрымліваюся логікі, што першыя думкі самыя правільныя. На тыя пытанні, якія ведаў адказы, адказаў адразу, а больш складаныя пакінуў на фінал. Мне падалося, што заданні былі раўназначныя тым, што ў апошнім этапе рэпетыцыйнага ЦЭ. Хваляваўся я  ці не?   Скажу, што зусім не.  Упэўнены, што вынік павінен быць нядрэнным.
Выпуснкік Лукскай сярэдняй школы Ілья Фурс выбраў для здачы ЦЭ таксама біялогію. Яму вельмі падабаецца  высакародная прафесія медыцынскага работніка.


– Пры падрыхтоўцы да экзамену займаўся дадаткова на занятках у школе, а таксама самастойна. Вядома, спачатку хваляваўся. Але ўражанні засталіся добрыя. Было не вельмі цяжка. Некаторыя заданні трапляліся як на РЭ. Калі выйшаў з аўдыторыі, адчуў лёгкасць. Наступны ЦЭ, вядома ж, здаваць будзе маральна лягчэй, – адзначыў юнак.
Пад’ёмнымі аказаліся заданні пра гісторыі для выпускніцы Жухавіцкай сярэдняй школы Аніты Дзячэнка. 

– Заданні былі, можна сказаць, простыя, а некаторыя выклікалі цяжкасці. Не хачу забягаць наперад, але думаю, што справілася нядрэнна.
Адзін ЦЭ – за спінай, але расслабляцца рабятам рана. Наперадзе – вынікі экзамену і яшчэ адзін ЦЭ. Працы правярае РІКВ. Вынікі цэнтралізаванага экзамену па выбары стануць вядомымі не пазней за 10 рабочых дзён.