В числе первых материальную помощь ко Дню Победы получила ветеран Великой Отечественной войны Надежда Петровна Кужелевич.
Поздравить ее с наступающим юбилеем Победы пришли председатель Кореличского райисполкома Андрей Гордей, председатель районного Совета депутатов Алексей Гаврош, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома Инна Богуш, начальник обособленной группы Кореличского района Евгений Горлукович, заведующий организационным отделом Гродненской областной организации Белорусского профессионального союза работников государственных и других учреждений Ольга Прохницкая, председатель Кореличской районной организации Белорусского профессионального союза работников государственных и других учреждений Артём Гремяко, заместитель председателя Кореличской РО «Белорусский союз женщин» Лилия Артюх, учащиеся средней школы №1 г.п. Кореличи.
Андрей Гордей высказал ветерану войны искренние поздравления с приближающимся праздником Победы, вручил материальную помощь, а также цветы и подарок от губернатора Гродненской области Юрия Караева, в том числе и книгу «Наш Президент». Самым примечательным подарком стало письмо от Президента Республики Беларусь в виде фронтового треугольника со словами глубокой благодарности за завоеванный мир.
Пожелания крепкого здоровья и долголетия прозвучали для Надежды Петровны от остальных гостей, которые также приготовили для нее цветы и памятные подарки, ветерану был передан продуктовый набор от компании «Евроторг».
Начальник обособленной группы Кореличского района Евгений Горлукович вручил ветерану юбилейную медаль «80 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 годов».
Работники Кореличского районного Центра культуры и народного творчества и гости торжества исполнили для Надежды Петровны легендарную «Катюшу».
Затем все направились в пансионат «Ивушка», расположенный в Жуховичах, где проживают ветеран войны Ольга Иосифовна Хиневич и дочь погибшего солдата Татьяна Александровна Валуевич. Им также была вручена материальная помощь ко Дню Победы, юбилейные медали и подарки, высказаны поздравления с наступающим праздником и пожелания здоровья и благополучия.
Инна ЛЕЙКО
Фото автора
Сёння мы жывём у мірнай, незалежнай і квітнеючай краіне. Такой яна стала дзякуючы мужнасці герояў Вялікай Перамогі, самаадданай працы многіх пакаленняў. У чаканні аднаго з самых душэўных святаў — 9 Мая — цэлыя дэлегацыі адпраўляюцца ў госці да тых, хто пацярпеў ад наступстваў вайны, каб асабіста справіцца аб іх здароўі, даведацца, што хвалюе землякоў.
Напярэдадні святочнай даты, 80-ай гадавіны Вялікай Перамогі, у цэнтры ўвагі — людзі, якія не па чутках ведаюць, што такое вайна.
2 мая першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько, намеснікі старшыні райвыканкама Ігар Лазарэвіч і Дзмітрый Маніла, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Інэса Сямібратава, вядучы спецыяліст адасобленай групы ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Канстанцін Зарубайка, піянеры школ райцэнтра, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў “Лукі-Агра” і “Племзавод Карэлічы”, прадстаўнікі сельвыканкамаў адрасавалі словы падзякі за актыўную жыццёвую пазіцыю і дапамогу ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, а таксама ўручылі памятныя падарункі і юбілейны медаль “80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” былым малалетнім вязням Глебу Аляксандравічу Крышэню, Ніне Іванаўне Шэйман і Антаніне Іванаўне Бондар.
Госці павіншавалі пажылых землякоў з надыходзячым святам, пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Кранальна і хвалююча было слухаць успаміны пра ваеннае ліхалецце з вуснаў былых вязняў фашысцкіх канцлагераў.
— На вашу долю выпала нямала выпрабаванняў. Дзяцінства і маладосць запомняцца разрывамі снарадаў, свістам куль, голадам і страхам. Але вы выстаялі, стварылі сем'і, выхавалі дзяцей, падаяце прыклад стойкасці і жыццярадаснасці, патрыятызму і любові да Радзімы ўнукам і праўнукам. Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу і да сустрэчы на святочных мерапрыемствах 9 Мая, – выказваліся госці.
У адказ людзі, якія прайшлі і перажылі так шмат, давалі наказ шанаваць мір і спакой у роднай краіне, працаваць на карысць Радзімы, каб зрабіць яе яшчэ мацнейшай, прыгажэйшай, утульнейшай і багацейшай.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара
Напярэдадні Дня Перамогі на Карэліччыне, як і па ўсёй Беларусі, урачыста ўручылі матэрыяльную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета. У Ярэмічы ў госці да былога малалетняга вязня Рыгора Бразоўскага накіравалася цэлая група ў складзе намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгенам Чычканом, старшыні Ярэміцкага сельвыканкама Сяргея Барычэўскага, старшыні Карэліцкага раённага савета ветэранаў Валянціны Кошур, прадстаўнікоў КСУП “Царука”, работнікаў Ярэміцкага Дома культуры і вучняў Ярэміцкай базавай школы імя У. Калесніка. Ва ўсіх гасцей была адна мэта — павіншаваць былога вязня фашызму і выказаць словы ўдзячнасці за 80 мірных гадоў.
— У нашай краіне няма сям’і, якая б не пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыў Яўген Чычкан. — Мы не маем права забываць, як цяжка нам далася Перамога, і заўжды з гонарам і падзякай будзем ушаноўваць памяць пра тых, дзякуючы каму мы жывём у мірнай краіне. Дзякуй вам за подзвіг, які вы здзейснілі, аднаўляючы нашу краіну пасля вайны. Лёс вашага пакалення — узор мужнасці і гераізму для будучых пакаленняў.
У гэты ж дзень гасцей вітаў інвалід вайны Мікалай Пяцько. Мужчына быў вельмі рады гасцям і шчыра дзякаваў ім за ўвагу і клопат, які праяўляе дзяржава да людзей са складаным лёсам.
— Жадаю ўсім, каб ніколі не ведалі вайны, каб на зямлі заўжды быў мір, а на стале — духмяны хлеб. Асаблівае дзякуй за дзетак, якіх вучаць любіць сваю Радзіму.