28.11.2022
        
        Начальнікам Карэліцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назначаны Уладзімір Саковіч
   Начальнікам Карэліцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назначаны Уладзімір Ігаравіч Саковіч.  
    
  На пасадзе ён змяніў Таццяну Турок. Уладзімір Саковіч — ураджэнец г. Гродна. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «правазнаўства». Да гэтага працаваў юрысконсультам дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».