25.07.2024
Не на пляже, а на зерносушилке. Чем запомнятся трудовые будни студотряду из ГП «Малюшичи»
Сабраўшыся ў пачатку верасня ў школьным класе або студэнцкай аўдыторыі, падлеткі будуць успамінаць летнія дні. Хтосьці пахваліцца экзатычным падарожжам на мора або экскурсіямі па цікавых месцах роднай Беларусі, іншыя – звыклым адпачын кам. А чатырнаццаць маладых людзей паспрабуюць пераканаць аднагодкаў, што не менш цікава яны правялі амаль сорак дзён на зернесушыльным комплексе ў вёсцы Даўгінава ДП “Малюшычы”. Першыя заробленыя рублі і мазалі – таксама выдатна!
Студэнцкі атрад, сабраны па ініцыятыве раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, працуе з 10 ліпеня па 23 жніўня. У яго складзе сем юнакоў і сем дзяўчат. Камандзірам атрада назначана Паліна Саладуха. У яго складзе – рабяты трох узроставых груп: навучэнцы каледжаў і школьнікі.
– Мне прапанавалі папрацаваць на карысць сельгаспрадпрыемства, – і я не адмовіўся, – падзяліўся школьнік Уладзімір Лагута. – Жыву ў сельскай мясцовасці і добра ведаю, што праца ў сельгаспрадпрыемстве нялёгкая, але гэта не палохае. Хочацца правесці вольны час з карысцю. І грошы на кішэнныя выдаткі не трэба будзе прасіць у бацькоў.
Ад традыцыйнага будатрада гэты адрозніваецца тым, што рабят аб’ядноўваюць гадзіны працы, а вольны час не прадугледжаны. Што тычыцца культурнай праграмы, то 26 ліпеня для рабят прадугледжана экскурсія на Астравецкую АЭС. Падчас яе таксама наведаюць Троіцкі касцёл у Гервятах і сядзібу Агінскага.
– Асноўная наша задача – праца на збожжатоку, – расказвае навучэнец каледжа Яўгеній Казак. – Падмятаем, рыхтуем пляцоўкі для чарговай партыі зерня, загружаем у коўш пагрузчыка. Сельгаспрадпрыемства выдала рабочую вопратку, забяспечыла інструментам, правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі.
За канікулы адвыклі рукі падлеткаў ад фізічнай працы, а некаторым і зусім упершыню даводзіцца падобнай справай займацца. Але нікому не хочацца першым прызнацца, што стаміўся, каб не палічылі слабаком.
– Стараюцца падлеткі, – каменціруе будні студатрада загадчык КЗС Надзея Уткіна, якая кожную раніцу вызначае фронт работ. – І нам істотная дапамога, і ім такая практыка карысць прынясе.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара