01.10.2025
        
        Поздравление руководства Кореличского района с Днем пожилых людей
  Паважаныя жыхары старэйшага пакалення,  
  ветэраны вайны і працы Карэліцкага раёна!   
  Віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!   
  Гэтае свята – сімвал адзінства і сувязі часоў. Сёння мы дзякуем нашым бацькам, настаўнікам, землякам, якія стваралі і абаранялі ўсё, чым жывём і па праве ганарымся. Тых, хто і зараз робіць вялікі ўклад у росквіт нашага роднага краю.   
  Толькі захоўваючы пераемнасць традыцый і каштоўнасцяў, носьбітамі якіх з’яўляецеся вы, людзі старэйшага пакалення, можна забяспечыць развіццё нашага грамадства.   
  Устойлівасць, працавітасць і душэўная чуласць кожнага з вас выклікаюць глыбокую павагу. Вашы мудрыя і добрыя парады, заснаваныя на багацейшым жыццёвым вопыце і перажытых выпрабаваннях, вельмі патрэбны нам і ў працы, і ў паўсядзённым жыцці – гэта сапраўды неацэнны скарб, які па-сапраўднаму каштоўны.   
  Жадаем вам мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, душэўнага цяпла ад зносін з роднымі і блізкімі. Будзьце здаровыя і шчаслівыя!   
  Раённы выканаўчы камітэт   
  Раённы Савет дэпутатаў