Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.07.2024

В деревне Барановичи праздник «Лён-фест» собрал сельчан от мала до велика

  Лён — сімвал дабразычлівасці, чысціні, багацця Беларусі. Менавіта да даўгунца такія паважлівыя адносіны: яго вырошчваюць на нашых землях і ладзяць добрыя святы. Месцам правядзення аднаго з такіх свят стала пляцоўка на цэнтральнай сядзібе вёскі Баранавічы. Перад яго пачаткам знаёмлюся з адной з удзельніц. Марыя Іванаўна Ламако дваццаць тры гады працавала загадчыкам фермы «Машэвічы». Брала дзялкі лёну, які апрацоўвала, як і ўсе вяскоўцы, уручную. «Раней ільносемя малолі і рабілі да бульбы мачанку, калгас даваў алей з ільносемені», — успамінае жанчына і дадае, што на свяце разам з праўнучкамі Алісай і Дамінікай і дачкой Валянцінай, і на душы добра і радасна. Слова для адкрыцця свята прадстаўляецца старшыні КСУП «Малюшычы» Крысцінэ Шчара. Кіраўнік гаспадаркі нагадала пра той час, калі было шмат ручной працы, а цяпер яе замянілі новыя тэхналогіі. Адзначыла значнасць вырошчвання лёну: з валакна ткалі палатно, шылі вопратку, стваралі прадметы побыту, майстравалі дзіцячыя цацкі. Кветкі лёну размешчаны на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Крысцінэ Шчара падзяліла радасць з нагоды правядзення свята з яго ўдзельнікамі і пажадала ім шмат шчаслівых момантаў. Слова для адкрыцця свята прадстаўляецца старшыні КСУП «Малюшычы» Крысцінэ Шчара. Кіраўнік гаспадаркі нагадала пра той час, калі было шмат ручной працы, а цяпер яе замянілі новыя тэхналогіі. Адзначыла значнасць вырошчвання лёну: з валакна ткалі палатно, шылі вопратку, стваралі прадметы побыту, майстравалі дзіцячыя цацкі. Кветкі лёну размешчаны на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Крысцінэ Шчара падзяліла радасць з нагоды правядзення свята з яго ўдзельнікамі і пажадала ім шмат шчаслівых момантаў.       Як аказалася, іх было сапраўды шмат. Самым яркім стала льняное вяселле. Яго святкуюць маладыя, якія пражылі ў шлюбе чатыры гады. На свяце ўшаноўваліся сем’і Патук і Уткіных. Іх шчыра павіншавала намеснік старшыні СВК «Малюшычы» па ідэалагічнай рабоце Святлана Казак. Яна адзначыла, што сям’я Патук — самая спартыўная: Паліна — прафесійны валейбаліст, а Ігар, інжынер гаспадаркі, атрымлівае прызавыя месцы ў баі гімнастычнымі мячамі, падняцці гіры і з’яўляецца ўдзельнікам спаборніцтваў па перацягванні канату. Самі сужэнцы расказалі, што ў сям’і выхоўваюцца трое дзяцей, і яна трымаецца на павазе, даверы, дапамозе, каханні. Дзмітрый і Аксана Уткіны пажаніліся ў 2019 годзе. Маладыя працавалі ў мясцовай гаспадарцы: ён памочнікам загадчыка фермы, яна будаўніком. У сям’і падрастае дачка Соф’я. Да століка з прыгажуном-даўгунцом усё больш падыходзяць дзяўчынкі. Тут кіраўнік гуртка сектара «Райцаўскі Дом культуры» Ксенія Шутава дапамагае сплесці вянок з лёну, і ў спрытных дзявочых руках гэта атрымліваецца добра. Вялікае ўражанне на ўдзельнікаў свята аказаў і майстар-клас па побытавых танцах, які правяла загадчык аддзела культуры і вольнага часу «Красненскі Дом культуры» Вольга Ложачнік. Дарэчы, гэтая ўстанова культуры падрыхтавала і бяспройгрышную латарэю. Спыняюся каля чайнай з надпісам «Чайны букет.»  «Прыгатавала льняны кісель, а здобу выдаткавала на свята КСУП «Малюшычы», — гаворыць яе гаспадыня Зоя Зусько і запрашае пачаставацца стравамі. А як на свяце без слова і песні? Дарэчы, Карэліцкая раённая бібліятэка падрыхтавала выставу кніг «Лён-лянок, роднай зямлі кветачка», а ўзнімалі настрой удзельнікі народнага ансамбля музыкі і песні «Цырынскія музыкі», якія падарылі шмат цудоўных мелодый. Не забыліся арганізатары і пра самых маленькіх. Для іх была арганізавана дзіцячая пляцоўка. З дзяўчынкамі і хлопчыкамі праводзілі розныя конкурсы, і іх твары свяціліся ўсмешкамі. Аб Яго Вялікасці Лёне было сказана шмат. А льняныя ручнікі гаварылі самі за сябе — ад іх немагчыма было адвесці вачэй. Як і ў полі, калі прыходзіш туды, а ён цвіце блакітнымі кветачкамі, потым ляжыць роўнымі палоскамі і зіхаціць на сонцы… Нездарма ў народзе гавораць: «Пасееш лён — збярэш золата». Галіна СМАЛЯНКА Фота Іны ЛЕЙКІ