05.12.2022
        
        В Кореличах выбирали лучших молодых специалистов XXI века
  Які ён, малады спецыяліст сучаснасці? Кім ён працуе? Чым захапляецца? Што яго цікавіць? Гэта высвятлялі на  раённым конкурсе “Малады спецыяліст ХХІ” стагоддзя , які адбыўся на сцэне Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. 
 У конкурсе прынялі ўдзел самыя лепшыя і самыя актыўныя. Гэта не дзіўна. Толькі людзі, апантаныя сваёй справай сярод працоўнай руціны могуць знайсці час, каб падрыхтавацца да такога адказнага конкурсу. 
 І вось, калі ва ўтульнай глядзельнай залі сабраліся гледачы, якія прыйшлі пахварэць за сваіх сяброў і калег, альбо проста адпачыць і паглядзець конкурс, калі вядучыя прывіталіся з гледачамі, на сцэну выйшлі галоўныя зоркі сённяшняга вечара — канкурсанты. 
 Удзельнікамі конкурсу “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя” ў 2022 годзе сталі: 
 Юлія Бартош — бухгалтар КУСП “Чарняхоўскі-Агра”; 
 Таццяна Літвінковіч — настаўнік англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Сташэўскай”; 
 Аляксандра Дрык — выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір”; 
 Крысціна Лаўрушчык — тэхнік-тэхнолаг Карэліцкага ўнітарнага прадпрыемства “Камбінат бытавога абслугоўвання”; 
 Ангеліна Хілевіч — настаўнік англійскай мовы ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”; 
 Сяргей Шмайло — настаўнік па класе баяна Жухавіцкага філіяла ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”; 
 Максім Урбанчук — ветэрынарны ўрач СВК “Маяк-Заполле”; 
 Паліна Рабцава — памочнік урача па амбулаторна-паліклічнай дапамозе УЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”; 
 Ганна Ярмоленка — інжынер-цеплатэхнік Карэліцкага РУП “Жыллёва-камунальная гаспадарка”; 
 Вераніка Чэрнік-Бунас — майстар вытворчай адукацыі УА “Мірскі дзяржаўны каледж”.