Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19.09.2024

Вдохновляться и вдохновлять. Знакомимся с молодыми специалистами, которые прибыли по распределению в сферу культуры Кореличского района

  Быць работнікам культуры — значыць жыць, дыхаць творчасцю, знаходзіцца ў цэнтры самых яркіх падзей, ісці ў нагу з часам, не забываючы пры гэтым аб найбагацейшай спадчыне, захапляць іншых сваёй кіпучай энергіяй. Крыніцы натхнення Таццяна Дз’якава Таццяна Дз’якава прыехала працаваць майстрам народна-мастацкіх рамёстваў у Карэліцкі Дом рамёстваў пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дзяўчыне, якая нарадзілася і вырасла ў Бабруйску, у Карэлічах спадабалася: — Прыемны ціхі пасёлак, у якім жывуць гасцінныя людзі. Старэйшыя калегі сустрэлі вельмі цёпла: тут працуюць адкрытыя людзі, якія ва ўсім стараюцца дапамагчы. Напрыклад, дырэктар Цэнтра культуры Наталля Мікалаеўна Гароднік заўжды цікавіцца, ці не ўзнікае ў мяне нейкіх праблем у інтэрнаце, ці ўсё падабаецца. Калі і ўзнікаюць нейкія пытанні, кіраўніцтва аператыўна іх вырашае. Ва ўніверсітэце Таццяна вучылася на дызайнера касцюма і тканіны. Дзяўчына з самага дзяцінства ведала, што будзе працаваць па творчай спецыяльнасці. — Я з сярэдняй школы пачала маляваць, — успамінае малады спецыяліст. — У творчай спецыяльнасці была зацікаўлена са школьных гадоў, цікавілася жывапісам і вырашыла, што абавязкова буду працаваць у творчай сферы. Так я змагу самарэалізавацца. Дзяўчына кажа, што кожны дзень перад ёй стаяць вельмі цікавыя і разнастайныя задачы, якія кідаюць ёй выклік: — Новая задача — новы выклік для мяне і маіх навыкаў. Гэта загартоўвае характар і развівае фантазію. А натхненне на стварэнне новага прыходзіць само. Яно — у рэчах, якія нас акружаюць: у лёгкім асеннім ветрыку, у букеце кветак, у дзецях, якія прыходзяць да мяне на гурток, — усё можа стаць крыніцай натхнення. Расці над сабой Ганна Баярэнка працуе ў Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў настаўнікам па класе фартэпіяна. Дзяўчына вярнулася ў родныя сцены пасля заканчэння Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа і была рада таму, што былыя настаўнікі сталі яе першымі калегамі: Ганна Баярэнка — Дома і сцены дапамагаюць. І калектыў сустрэў вельмі цёпла,  таму пачынаць было ўдвая прасцей. Музыкай дзяўчына захапілася яшчэ з малых гадоў. З цеплынёй успамінае час, калі ёй купілі маленькае дзіцячае піяніна, якое яе зацікавіла і натхніла на заняткі музыкай. — Музыка — гэта заўжды прыгажосць. Мне вельмі падабаецца фартэпіяна, і я шчаслівая, што буду вучыць дзяцей іграць на гэтым інструменце. У сваёй прафесіі бачу для сябе добрае будучае. Працаваць з дзеткамі Ганне падабаецца, нягледзячы на невялікія складанасці, з якімі, упэўнена дзяўчына, яна справіцца з часам:   — Дзеці сустрэлі мяне вельмі добра, я стараюся знайсці з імі агульную мову, падабраць ключык да кожнага з іх. Зразумела, што патрэбна набірацца вопыту, расці як прафесіяналу. Таму я вырашыла атрымаць вышэйшую адукацыю і паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Сяргей СТОЛЯР